WSJ: клінічныя выпрабаванні даказалі эфектыўнасць кітайскай вакцыны CoronaVac

2020-12-23 16:01:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Бразіліі паспяхова завершана 3-я стадыя клінічных выпрабаванняў вакцыны CoronaVac, створанай кітайскай біяфармацэўтычнай кампаніяй SINOVAC. Вакцына ад каронавіруснай інфекцыі даказала сваю эфектыўнасць, рэгулятары неўзабаве могуць зацвердзіць яе шырокае прымяненне. Пра гэта піша 21 снежня Wall Street Journal.

Бразілія з'яўляецца першай краінай, у якой была завершана 3-я стадыя клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19, створанай у Кітаі. Падобныя выпрабаванні таксама ідуць у Інданэзіі і Турцыі. Эфектыўнасць вакцыны не саступае вакцынам, даказаная эфектыўнасць якіх складае 95%, паведамілі навукоўцы, якія сачылі за распрацоўкамі кітайскай вакцыны.

«Развітыя краіны замовілі каласальную колькасць вакцыны ад каронавіруса ў фармацэўтычных кампаній на Захадзе, краіны, якія развіваюцца, разлічваюць на Кітай», - піша WSJ. Паводле даных выдання, CoronaVac цалкам можа апынуцца ў шэрагу вакцын, якія будуць першымі дазволеныя для прымянення ў Бразіліі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ