Каментар: Карэнныя жыхары выкрываюць хлусьню пра «прымусовую працу» у Сіньцзяне

2020-12-23 16:07:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Няўжо нас павінны прымушаць, каб мы выходзілі на працу, пабольш зараблялі, асвоілі новыя навыкі і палепшылі жыццё сваёй працай?», - так адказаў на пытанне «ці існуе ў Сіньцзяне прымусовая праца?» Шчыралі Мамцімін з раёна Хатан Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР 21 снежня на прэс-канферэнцыі.

Сапраўды, на пытанні аб Сіньцзяне мае права адказваць толькі карэннае насельніцтва. Чацвёра сіньцзянцаў сярод якіх і Шчыралі Мамцімін, якія выступілі на прэс-канферэнцыі, твар у твар пагутарылі з кітайскімі і замежнымі журналістамі.

З пачатку гэтага года антыкітайскія сілы на Захадзе на падставе «правоў чалавека» бесперапынна распаўсюджваюць чуткі пра тое, што ў Сіньцзяне нібыта ёсць «прымусовая праца», выступаюць з законапраектамі, скіраванымі на ўвядзенне санкцый у дачыненні да афіцыйных асоб, арганізацый і прадпрыемстваў Сіньцзяна. Усё гэта адбываецца, з аднаго боку, па эканамічных меркаваннях, а з другога, - гэта спробы справакаваць міжнацыянальную варожасць ў Кітаі, увесці ў зман сусветныя СМІ, узвесці паклёп на Кітай і стрымаць развіццё краіны.

На самай справе палітыка кітайскага ўрада, накіраваная на стабілізацыю занятасці, павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва ўяўляе сабой гарантыю для ўстойлівага і стабільнага эканамічнага росту ў краіне, гэта таксама датычыцца сацыяльнай стабільнасці і інтарэсаў насельніцтва Сіньцзяна. Як ідуць справы з працаўладкаваннем у Сіньцзяне? На гэтае пытанне кітайскі ўрад заўсёды адказвае фактамі.

У верасні і кастрычніку гэтага года кітайскі ўрад апублікаваў Белую кнігу «Ахова права на працу і занятасць у Сіньцзяне» і даследаванне пра сітуацыю з працаўладкаваннем нацыянальных меншасцяў Сіньцзяна. Дзякуючы паездкам у Сіньцзян і паглыбленаму аналізу сітуацыі на месцы, у дакументах на аснове фактаў зроблена выснова пра адсутнасць «прымусовай працы» ў Сіньцзяне. Больш за тое, дзякуючы актыўным мерам заахвочвання занятасці працаўладкаванне прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў ідзе на добраахвотнай і незалежнай аснове, людзі самі выбіраюць, дзе ім працаваць. Паводле статыстыкі, з 2014 года 117 тысяч сіньцзянцаў працавалі ці працуюць у іншых рэгіёнах краіны.

21 снежня на прэс-канферэнцыі 23-гадовая сіньцзянка Пазілія Турсун распавяла сваю гісторыю. Праз год пасля таго, як яна прыехала на працу ў акругу Аксу ў Сіньцзяне, яе заробак вырас да 5 тысяч юаняў. Так ёй удалося палепшыць і ўласнае жыццё і жыццё яе сям'і. Паводле яе слоў, яна зараз задаволена працай і жыццём, яна адчувае сябе свабодна і вельмі рада ўсяму, што з ёй адбылося.

Гэтыя гісторыі адлюстроўваюць рэальнае жыццё вялікай колькасці працуючага насельніцтва Сіньцзяна. У цяперашні час Сіньцзян перажывае лепшы этап свайго развіцця. Дзякуючы мерам у галіне працаўладкавання і дапамогі маламаёмасным, Сіньцзян ужо цалкам пазбавіўся ад крайняй галечы. У адказ на нападкі заходніх антыкітайская сіл, Шчыралі Мамцімін выказаўся ад імя ўсяго сіньцзянскага насельніцтва: «Ніхто не павінен рабіць замах на наша права імкнення да лепшага жыцця".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ