Навучанне кітайскай мове за мяжой садзейнічае ўзаемаразуменню і дружбе - МЗС КНР

2020-12-24 11:19:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Навучанне кітайскай мове за мяжой гуляе важную ролю ва ўмацаванні ўзаемаразумення і дружбы паміж Кітаем і іншымі краінамі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, дадаўшы, што гэта сустракае падтрымку і адабрэнне з боку людзей па ўсім свеце.

Паводле даных Міністэрства адукацыі КНР, на сённяшні дзень 70 краін свету ўжо ўключылі кітайскую мову ў свае нацыянальныя сістэмы адукацыі.

Чжаа Ліцзянь у адказ на пытанне, якое прагучала на брыфінгу для журналістаў, адзначыў, што мова служыць інструментам і падмуркам для зносін. Вывучэнне і авалоданне мовамі розных дзяржаў можа дапамагчы ў развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, культурных абменаў і дружалюбных кантактаў паміж людзьмі з розных краін, дадаў ён.

Паводле яго слоў, сэрцы людзей збліжаюцца дзякуючы вывучэнню моў, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць.

Паколькі шмат хто ў Кітаі вывучае англійскую і іншыя замежныя мовы, усё больш замежных грамадзян праяўляюць павышаную цікавасць да вывучэння кітайскай мовы, адзначыў Чжаа Ліцзянь. Ён дадаў, што ў цяперашні час каля 25 млн чалавек вывучаюць кітайскую мову за межамі Кітая, пры гэтым 40 млн чалавек ва ўсім свеце прайшлі тэставанне на веданне кітайскай мовы ў перыяд з 2016 па 2020 гады.

"Гэта сведчыць пра папулярнасць і трывалую аснову навучання кітайскай мове за мяжой", - сказаў афіцыйны прадстаўнік.

"Нам варта радавацца нармальным абменам і супрацоўніцтву паміж людзьмі і аказваць ім падтрымку, а не палітызаваць ці нават дэманізаваць іх", - падкрэсліў Чжаа Ліцзянь.

"Кітай гатовы супрацоўнічаць з іншымі краінамі на карысць пашырэння абменаў паміж людзьмі, у тым ліку шляхам навучання мовам, каб надаць новы імпульс дружбе і ўзаемадзеянню паміж Кітаем і іншымі краінамі, культурным абменам і ўзаемнаму навучанню, а таксама пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва" , - дадаў Чжаа Ліцзянь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ