Кітай прасоўвае стварэнне супольнасці адзінага лёсу ў сферы глабальных транспартных зносін

2020-12-24 16:39:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

22 снежня ў Кітаі выдадзена Белая кніга аб развіцці транспартнага сектара краіны. У дакуменце адзначаецца, што Кітай будзе ўсімі намаганнямі ажыццяўляць парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва і абмены, уносячы належны ўклад у садзейнічанне ўстойліваму развіццю і стварэнню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

У Белай кнізе адзначана, што на канец 2019 г. агульная працягласць функцыянуючых чыгуначных ліній у краіне склала 139 тыс. км, уключаючы звыш 35 тыс. км высакахуткасных чыгунак. Па гэтым паказчыку Кітай займае першае месца ў свеце. Агульная працягласць аўтамагістраляў - 5 млн 13 тыс. км. У прыватнасці, Кітай падняўся на першае месца ў свеце па працягласці хуткасных аўтастрад - 150 тыс. км. Больш за тое, краіна лідзіруе па працягласці эксплуатаваных мастоў і тунэляў і па аб'ёмах грузаабароту і кантэйнераў у партах.

Адначасова КНР актывізуе міжнароднае транспартнае супрацоўніцтва ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху», стымулюючы сумеснае развіццё на фоне паляпшэння інфраструктурных умоў. Пры падтрымцы кітайскіх кампаній былі пабудаваныя чыгуначныя магістралі паміж Момбаса і Найробі (у Кеніі) і паміж Эфіопіяй і Джыбуці. Грузавыя саставы Кітай-Еўропа злучаюць 92 горада з 21 еўрапейскай краінай. Сумесна з мясцовымі партнёрамі кітайскія кампаніі рэалізавалі шэраг праектаў па будаўніцтву аўтастрад і мастоў. Напрыклад, на днях была ўведзена ў эксплуатацыю высакахуткасная дарога ў Пакістане, якая злучае гарады Сукур і Мултан, якая дазваляе скараціць час у шляху з 11 да 4 гадзін. Кітайскія кампаніі таксама прымаюць актыўны ўдзел у будаўніцтве і кіраванні партамі ў Грэцыі, Пакістане і іншых краінах.

Белая кніга паказвае, што Кітай заўсёды выконвае свае міжнародныя абавязацельствы, пастаянна пашыраючы «кола сяброў» для эканамічнага развіцця і адкрытага супрацоўніцтва ў сферы транспарту, унёсшы важны ўклад у дасягненне мэты ўстойлівага развіцця ў галіне скарачэння беднасці ва ўсім свеце, а таксама ў прадухіленні забруджвання экалогіі .

На фоне распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі Кітай прыняў шэраг мер для забеспячэння перавозак супрацьэпідэмічных сродкаў, што ў значнай ступені паспрыяла міжнароднаму супрацьэпідэмічнаму супрацоўніцтву і аднаўленню сусветнай эканомікі. Да цяперашняга моманту

Кітай ужо прадаставіў супрацьэпідэмічную дапамогу 150 краінам і 7 міжнародным арганізацыям, а таксама накіраваў у 33 краіны больш за тры дзесяткі каманд па аказанні дапамогі, у склад якіх увайшлі 262 медыцынскіх эксперты.

Мяркуецца, што да 2035 года Кітай зменіць транспартную сістэму і стане адной з ключавых сусветных транспартных дзяржаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ