У Кітаі стварылі грузавы цягнік з хуткасцю да 350 км/г.

2020-12-24 16:52:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З вытворчай лініі Таншаньскай лакаматывабудаўнічай кампаніі прав. Хэбэй, Паўночны Кітай у сераду сышоў грузавы цягнік, здольны разганяцца да 350 кмч.

Па хуткасці новы рухомы састаў для перавозкі грузаў не мае роўных у свеце. Яго здача ў эксплуатацыю дазволіць прыкметна павысіць узровень самастойных інавацый у сферы распрацоўкі чыгуначнага транспартнага абсталявання, адзначылі ў кампаніі, якая ўваходзіць у склад кітайскай лакаматывабудаўнічай карпарацыі CRRC.

У адрозненне ад пасажырскіх звышхуткасных цягнікоў грузавы састаў забяспечаны больш шырокімі дзвярыма. Іх шырыня складае 2,9 м.

Пры распрацоўцы цягніка былі ўжытыя тэхналогіі звышшырокапалоснай сувязі UWB, мабільнай сеткі перадачы даных і спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы Бэйдоу, што забяспечвае дакладнае апазнаванне і пазіцыянаванне грузаў, а таксама сувязь паміж цягнікамі і станцыямі.

Новая мадэль цягніка будзе выкарыстоўвацца для хуткасных грузаперавозак на дыстанцыях ад 600 да 1500 км. Арганізацыя перавозак грузаў з выкарыстаннем звышвысокахуткасных саставаў, на думку экспертаў, адрозніваецца высокай часовай эфектыўнасцю і нізкім сабекоштам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ