Амаль 300 тысяч кітайскіх спецыялістаў у навукова-тэхналагічнай галіне адправіліся на барацьбу з беднасцю

2020-12-24 16:53:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай накіраваў амаль 300 тысяч спецыялістаў у навукова-тэхналагічнай галіне на перадавую лінію барацьбы з беднасцю.

Як распавёў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра навукі і тэхналогій КНР Сюй Наньпін, за час, які прайшоў з 18-га з'езда КПК ў 2012 г., у бедных раёнах было створана 1 290 платформаў для інавацый і прадпрымальніцтва, і ў гэтыя раёны былі пасланыя 289 800 спецыялістаў у навукова-тэхналагічнай галіне.

Акрамя таго, Сюй Наньпін адзначыў, што Кітай уклаў больш за 20 млрд юаняў (каля 3,06 млрд долараў) і рэалізаваў 37 600 навукова-тэхналагічных праектаў з тым, каб аказаць магутную падтрымку бедным раёнам у трансфармацыі рухаючых сіл развіцця, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і паляпшэнні жыццёвага ўзроўню народных мас.

Па словах Сюй Наньпіна, спецыялісты ў навукова-тэхналагічнай галіне, якія працуюць у сельскай мясцовасці, сталі новай сілай у барацьбе з беднасцю. Ён таксама дадаў, што Кітай працягне ўдасканальваць сістэму накіравання спецыялістаў у навукова-тэхнічнай галіне ў сельскія раёны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ