МЗС КНР: План ЗША за «Чыстую сетку» - не што іншае, як «прымус здзейсніць здзелку»

2020-12-25 11:44:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Так званы план ЗША за «Чыстую сетку» па сутнасці з'яўляецца прымусам да заключэння здзелкі. Усё больш краін будзе супрацьстаяць гэтаму, 24 снежня заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь.

23 снежня дзяржсакратар ЗША Майк Пампея ў сваім мікраблогу ў Twitter у чарговы раз негатыўна выказаўся ў адрас Кітая з нагоды будаўніцтва сетак 5G. У гэтай сувязі, Ван Вэньбінь адзначыў, што меры прымусу і гегемонія не могуць спыніць развіццё кітайскіх кампаній. У дадзены момант у агульнай складанасці ў Кітаі пабудавана 718 тыс. базавых станцый 5G, была створана найбуйнейшая ў свеце сетка са стандартам сувязі 5G. Кітай заклікае ўсе краіны развіваць супрацоўніцтва на аснове роўнасці, узаемнай адкрытасці і выгады і рашуча супрацьстаяць дыскрымінацыі ў глабальным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве гэтак жа, як яны супрацьстаяць расавай дыскрымінацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ