З пачатку працы суд па інтэлектуальнай уласнасці пры ВНС КНР разгледзеў 4124 справы

2020-12-25 11:46:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Суд па інтэлектуальнай уласнасці пры Вярхоўным народным судзе КНР / ВНС / с пачатку сваёй працы 1 студзеня 2019 года разгледзеў ўжо 4124 справы, звязаныя з парушэннем правоў інтэлектуальнай уласнасці.

За гэты перыяд суд па інтэлектуальнай уласнасці прыняў да разгляду 5104 справы і ўсталяваў 418 канкрэтных правілаў прымянення закона. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным дакладзе суда.

Суд па інтэлектуальнай уласнасці пры ВНС КНР разглядае галоўным чынам справы, звязаныя з патэнтавымі, манапольнымі і іншымі правапарушэннямі ў тэхналагічнай сферы.

Каб адпавядаць патрабаванням да разгляду спраў аб парушэннях правоў інтэлектуальнай уласнасці, суд усімі сіламі ўмацоўвае кадравы склад і павышае судовы патэнцыял.

Як паказваюць даныя даклада, у цяперашні час суд па інтэлектуальнай уласнасці складаецца з 38 суддзяў і 44 памочнікаў, 42 % суддзяў маюць доктарскую ступень, 37 % валодаюць ведамі ў сферы навукі і тэхнікі, 21 % маюць замежную кваліфікацыю.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ