Культурныя ўстановы Кітая палепшаць абслугоўванне пажылых людзей, якія маюць цяжкасці з выкарыстаннем інтэлектуальных тэхналогій

2020-12-25 11:55:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі заклікалі культурныя ўстановы і турыстычныя зоны ўдасканаліць інфраструктуру і паслугі, каб лепш абслугоўваць пажылых людзей, гаворыцца ў цыркуляры, выпушчаным на днях Міністэрствам культуры і турызму КНР.

Цыркуляр накіраваны на аказанне пажылым людзям дапамогі ў ліквідацыі нязручнасцяў з наведваннем названых аб'ектаў, якія ўзніклі ў сувязі з тым, што яны маюць цяжкасці з выкарыстаннем інтэлектуальных тэхналогій.

Міністэрства культуры і турызму заклікала культурныя ўстановы краіны захаваць некаторыя традыцыйныя метады доступу і браніравання білетаў, такія як афлайн-продаж квіткоў, прыём наяўных грошай за квіткі і браніраванне білетаў па тэлефоне, з тым каб забяспечыць большую даступнасць для пажылых людзей.

Міністэрства таксама вылучыла культурным установам і турыстычным зонам патрабаванні не пазбаўляць доступу да іх паслуг пажылых людзей, якія на ўваходзе ў гэтыя месцы не могуць паказаць "код стану здароўя", які атрымліваецца пры сканаванні спецыяльнага QR-кода з прычыны адсутнасці ў іх смартфонаў. У такім выпадку варта дазволіць ім прад'яўляць пасведчання асобы або іншыя сапраўдныя дакументы, якія сведчаць асобу, аднак пры гэтым меры кантролю і прафілактыкі эпідэміі COVID-19 павінны быць строга выкананыя.

Культурныя і турыстычныя аб'екты павінны абнавіць сваю інфраструктуру і паслугі да 31 снежня, каб адпавядаць стандартам, згаданым у цыркуляры.

Раней у лістападзе кітайскія ўлады апублікавалі план, які вызначае меры па аказанні пажылым людзям дапамогі ў пераадоленні бар'ераў на шляху выкарыстання інтэлектуальных тэхналогій і які заклікае захаваць паслугі ў знаёмым для іх фармаце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ