Капіталаўкладанні ў асноўныя фонды транспартнага сектара Кітая па выніках 2020 года перасягнуць 3,4 трлн юаняў

2020-12-25 11:58:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Інвестыцыі ў асноўныя фонды транспартнага сектара Кітая па выніках 2020 года, як чакаецца, складуць 3 трлн 424,7 млрд юаняў / 1 ам. дол - 6,5 юаня /, з іх 778 млрд юаняў прыйдзецца на чыгуначныя дарогі, 2 трлн 541,7 млрд юаняў - на аўтамабільны і водны транспарт, 105 млрд - на грамадзянскую авіяцыю. Гэтыя лічбы былі агучаны на Усекітайскай нарадзе па працы транспарту ў 2021 годзе.

Падчас нарады міністр транспарту КНР Лі Сяапэн паведаміў, што ў 2020 годзе, насуперак негатыўным тэндэнцыям, аб'ём інвестыцый у асноўныя фонды транспартнага сектара краіны вырас. Паводле папярэдніх ацэнак, агульная працягласць чыгунак, якія будуць уведзены ў эксплуатацыю на працягу ўсяго года, дасягне 4585 км, у тым ліку працягласць высакахуткасных чыгунак - 2416 км; агульная працягласць новых, рэканструяваных і пашыраных хуткасных аўтамабільных дарог складзе 12 713 км; працягласць ліній гарадскога рэйкавага транспарту павялічыцца на 1100 км. Як чакаецца, у наступным годзе аб'ём інвестыцый у асноўныя фонды транспартнага сектара складзе каля 2,4 трлн юаняў.

Лі Сяапэн заявіў, што на працягу некалькіх месяцаў захоўваецца станоўчы рост аб'ёмаў грузавых перавозак. Так, у лістападзе рост склаў 7,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Паводле прагнозу, грузаабарот кітайскіх партоў за ўвесь год складзе 14,57 млрд тон, што на 4,4 % больш, чым у мінулым годзе; аб'ём аперацый службаў экспрэс-дастаўкі перавысіць 80 млрд адзінак, што на 30 працэнтаў вышэй значэнняў мінулага года. Аб'ёмы пасажырскіх перавозак стабільна аднаўляюцца: у лістападзе аб'ём камерцыйных перавозак пасажыраў ужо дасягнуў 67,4 % ад паказчыкаў аналагічнага перыяду мінулага года, пры гэтым пасажырапаток чыгуначнага транспарту аднавіўся на 79,4 %, аўтамабільнага - на 63,1 %, воднага - на 72,6 %, пасажырапаток грамадзянскай авіяцыі аднавіўся на 83,7 %. Аб'ём перавозак пасажыраў грамадскім транспартам у 36 найбуйнейшых гарадах краіны аднавіўся да ўзроўню 83,4 % ад значэнняў мінулага года. У 303 гарадах акруговага ўзроўню і вышэй і 505 гарадах павятовага ўзроўню ўкаранёна сістэма транспартнай узаемазвязанасці з выкарыстаннем універсальных транспартных карт.

"Паводле прагнозу, аб'ём камерцыйных пасажырскіх перавозак у будучым годзе вырасце прыблізна на 50 працэнтаў у гадавым вылічэнні і складзе каля 90 працэнтаў ад паказчыкаў 2019 года", - заявіў Лі Сяапэн.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ