У ААЭ бясплатна прышчапляюць насельніцтва кітайскай вакцынай ад каронавіруса

2020-12-25 17:13:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

23 снежня сінгапурская газета «Lianhe Zaobao» паведаміла пра тое, што ўлады ААЭ прапаноўваюць усім жадаючым грамадзянам краіны прышчапіцца бясплатна вакцынай кітайскай кампаніі Sinopharm, якая была ўхвалена да выкарыстання ў гэтым месяцы.

Як паведаміла Financial Times 22 снежня, у цяперашні час зрабіць бясплатную прышчэпку ад каронавіруса ў ААЭ можна ў бальніцах і спецыяльна адкрытых для гэтага медыцынскіх цэнтрах.

У ААЭ вакцына даступная для ўсіх, у тым ліку для больш за 8 млн. грамадзян іншых дзяржаў, якія маюць статус рэзідэнта.

Кітайская вакцына ад каронавіруса, распрацаваная Sinopharm, была адобрана для шырокага выкарыстання ў снежні гэтага года.

Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва WAM паведаміла, што гэты медыцынскі біялагічны прэпарат мае 86% эфектыўнасці. Прамежкавы аналіз паказаў, што вакцына мае 99% ступені сераканверсіі нейтралізуючых антыцелаў і 100% эфектыўнасць у прафілактыцы ўмераных і цяжкіх выпадкаў захворвання.

Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва WAM таксама паведаміла, што, пачынаючы з верасня, кітайская вакцына гарантуе бяспеку медыцынскім работнікам ААЭ ў супрацьстаянні эпідэміі COVID-19. Больш за дзесяць дзяржаўных чыноўнікаў ААЭ, такія, як прэм'ер-міністр і віцэ-прэзідэнт ААЭ Махамед ібн Рашыд Аль Мактум, міністр замежных спраў і міністр аховы здароўя ААЭ публічна прышчапіліся кітайскім прэпаратам.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ