Каментар аналітычнай групы Медыякарпарацыі Кітая: Адкрытасць Кітая надае імпульс аднаўленню сусветнай эканомікі

2020-12-28 11:14:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Чаму свету патрэбны Кітай?» З такой тэмай выступіў амерыканскі видэаблогер Сайрус Джэнсан у адной з ВНУ Канады. Ён акцэнтаваў увагу на важнай ролі Кітая для свету з пункту гледжання рынку, адкрытасці, навукі і тэхнікі, адзначыўшы, што менавіта падыход Кітая, які характарызуецца адкрытасцю і жаданнем супрацоўнічаць, вельмі неабходны для сучаснага свету.

Сапраўды, адкрытасць — яркая асаблівасць сучаснага Кітая. У няпросты 2020 год, калі глабальны гандаль і інвестыцыі зведалі сур'ёзны ўдар, у Кітаі раней за ўсіх узялі пад кантроль эпідэмію, ажыццявілі станоўчы рост эканомікі, працягваюць прасоўваць адкрытасць на больш высокім узроўні.

Пад дэвізам "Няхай кітайскі рынак стане даступным свету» Кітай вырашыў знізіць мытныя пошліны на імпарт 850 відаў тавараў, праводзіць гандлёвыя кірмашы. Прывядзём адзін прыклад. Валавая дагаворная сума ад здзелак, заключаных на трэцяй Міжнароднай імпартнай ЭКСПА ў Шанхаі, склала 72,62 млрд долараў, павялічыўшыся на 2,1% у параўнанні з папярэдняй выставай.

Кітай першым аднавіў вытворчасць, забяспечыўшы стабільнасць глабальных ланцужкоў паставак. Са студзеня па лістапад агульны аб'ём імпарту і экспарту Кітая вырас на 1,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, усталяваўшы гістарычны рэкорд. Па стане на 5 лістапада былі адпраўлены ў агульнай складанасці 10180 грузавых чыгуначных цягнікоў па маршруце Кітай-Еўропа, і гэта больш, чым за ўвесь мінулы год.

У пачатку лютага эпідэмія COVID-19 прывяла да зрыву паставак аўтазапчастак з Кітая ў Рэспубліку Карэя, у выніку кампаніі Hyundai Motor давялося прыпыніць вытворчасць у краіне. Праз 10 дзён пастаўкі з Кітая аднавіліся, і паўднёвакарэйская аўтамабілебудаўнічая кампанія змагла працягнуць вытворчасць.

Кітай, бесперапынна пашыраючы адкрытасць знешняму свету, упэўнена рухаецца наперад. У 2020 годзе ў краіне ўступіў у сілу новы закон аб замежных інвестыцыях, які рэгламентуе доступ замежнага капіталу на рынак КНР. Колькасць зон свабоднага гандлю ў Кітаі дасягнула 21. Праект стварэння порта свабоднага гандлю на поўдні краіны ў правінцыі Хайнань таксама пацвярджае імкненне Кітая да далейшага прасоўвання палітыкі знешняй адкрытасці. Усё гэта ўмацоўвае веру транснацыянальных кампаній у перспектыву кітайскага рынку. Сёлета нямецкі вытворца аўтамабіляў BMW, нямецкі аўтамабілебудаўнічы канцэрн Daimler AG, кампанія па вытворчасці электратавараў Siemens, японская аўтамабільная кампанія Toyota, карэйская кампанія LG і нямецкі хімічны канцэрн BASF павялічылі капіталаўкладанні і пашырылі вытворчасць у Кітаі. За 11 месяцаў 2020 года фактычнае выкарыстанне замежнага капіталу ў краіне вырасла на 6,3%.

На штогадовай Цэнтральнай нарадзе па эканамічнай рабоце кітайскае кіраўніцтва вызначыла эканамічны курс на 2021 год. У краіне маюць намер стварыць сістэму сацыялістычнай рынкавай эканомікі высокага ўзроўню, імкнуцца да адкрытасці знешняму свету на высокім узроўні і садзейнічаць таму, каб рэформы і адкрытасць стымулявалі адно аднаго.

Пачынаючы з 1 студзеня 2021, Кітай зніжае імпартныя пошліны на 883 віды тавараў. Як мяркуецца, на працягу бліжэйшых 10 гадоў аб'ём імпарту тавараў у Кітай перавысіць 22 трлн долараў. Кітай адкрыты да супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ