Адкрылася міжгародняя чыгунка Пекін-Сюн’ань

2020-12-28 11:31:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

27 снежня ўведзена ў эксплуатацыю міжгародняя чыгунка Пекін-Сюн’ань, якая злучыць кітайскую сталіцу з новым раёнам Сюн’ань (правінцыя Хэбэй). Пра гэта паведамілі ў Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.

Максімальная праектная хуткасць руху цягнікоў па гэтай чыгуначнай лініі складзе 350 км/г. Ад Пекіна да Сюн’аня можна даехаць за 50 хвілін.

1 красавіка 2017 года Кітай абвясціў аб плане стварэння новага раёна Сюн’ань - ключавога праекта для забеспячэння скаардынаванага развіцця рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй з мэтай вызваліць Пекін ад неістотных для яго сталічнай ролі функцый.

Улады Кітая абяцаюць ператварыць Сюн’ань у інавацыйны, экалагічна чысты і "разумны" горад сусветнага ўзроўню.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ