Медыякарпарацыя Кітая і ўрад Аамэня падпісалі пагадненне аб паглыбленым стратэгічным супрацоўніцтве

2020-12-28 16:51:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

26 снежня ў Аамэне Медыякарпарацыя Кітая і ўрад Аамэня падпісалі рамачнае пагадненне аб паглыбленым стратэгічным супрацоўніцтве. На цырымоніі падпісання дакумента прысутнічалі кіраўнік Аамэня Хэ Ічэн, дырэктар Медыякарпарацыі Шэнь Хайсюн і інш.

За апошні год Медыякарпарацыя і ўрад Аамэня правялі пашыранае супрацоўніцтва ў такіх сферах, як асвятленне навін, трансляцыя спартыўных спаборніцтваў, тэлефільмы і дакументальныя фільмы, а таксама распрацоўкі тэатральна-мастацкіх праграм і праграм па турызме. У мэтах пашырэння сфер супрацоўніцтва бакі вырашылі падпісаць рамачнае пагадненне аб паглыбленым стратэгічным супрацоўніцтве, згодна з якім ў 2021 годзе бакі сумесна створаць дакументальныя фільмы «Кітай з вышыні птушынага палёту: Аамэнь», «Каларыт Аамэня» і правядуць трансляцыі шэрагу спартыўных мерапрыемстваў. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ