Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Галоўная тэма Кітая 2020 года

2020-12-28 16:53:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай раней за ўсіх дамогся значных вынікаў стратэгічнага значэння ў папярэджанні і кантролі інфекцыі, перш за іншыя краіны аднавіў вытворчасць і працу ў краіне, самымі апераджальнымі тэмпамі ажыццявіў пераход эканомікі ад спаду да росту, своечасова выканаў мэту аб ліквідацыі ў краіне абсалютнай беднасці. Пры гэтым самы асноўны вопыт заключаецца ў тым, што Кампартыя Кітая заўсёды ставіць на першае месца інтарэсы народа, заўсёды выступае за пераадоленне цяжкасцяў з неабходнасцю абапірацца на народ.

Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін шматкроць падкрэсліваў, што на першае месца неабходна ставіць жыццё, бяспеку і здароўе народных мас.

Мяркуючы па сітуацыі Кітай усебакова плануе працу па папярэджанні і кантролі эпідэміі і каардынуе сацыяльна-эканамічнае развіццё, каб Кітай як мага раней выйшаў з эпідэмічнага ценю. У другой дэкадзе лютага 2020 года Сі Цзіньпін высунуў патрабаванні з арыенцірам паслядоўнага прасоўвання аднаўлення вытворчасці і працы ў краіне. Дзякуючы гэтаму зразумела, што ў краіне захоўваецца стабільнасць эканомікі, сродкі да існавання народа фактычна забяспечваюцца.

За першыя тры кварталы рост ВУП Кітая перайшоў да пазітыўных паказчыкаў. Па стане на кастрычнік у кітайскіх гарадах і на вёсцы было створана 10,09 млн новых працоўных месцаў, што дазволіла КНР датэрмінова выканаць гадавую мэтавую задачу. Мэтанакіраванасць і стабільная макраэканамічная палітыка гарантавала аднаўленне кітайскай эканомікі ад сур'ёзнага ўдару эпідэміі, умацавала аснову забеспячэння жыцця народа.

Варта адзначыць, што Кітай выканаў свае абавязацельствы па вырашэнні праблем і вывядзення народа з-за рысы крайняй галечы да канца 2020 года. Сі Цзіньпін адзначыў, што згодна з цяперашнім стандартам усе бедныя жыхары кітайскіх вёсак і ўсе бедныя акругі ўжо цалкам пазбавіліся ад галечы. Ліквідавана абсалютная галеча і рэгіянальная беднасць у цэлым. Прыкладна 100 млн бедных людзей забыліся на тое, як быць жабракамі.

Рашучая абарона правоў народанасельніцтва на жыццё і іх правоў на развіццё -- самая яркая рыса і найбольш яркае дасягненне Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ