Запуск асноўнага модуля кітайскай касмічнай станцыі запланаваны на першую палову 2021 года

2020-12-28 17:00:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай плануе ажыццявіць запуск асноўнага модуля сваёй пілатуемай касмічнай станцыі ў першай палове 2021 года, паведаміў галоўны канструктар Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая Чжоу Цзяньпін.

На цырымоніі перадачы заказчыку модуля пілатуемага касмічнага карабля "Шэньчжоу-10", якая адбылася ў горадзе Шаашань правінцыі Хунань, Чжоу Цзяньпін удакладніў, што асноўны модуль будзе выведзены ў космас пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-5Б-Y2" з касмадрома “Вэньчан» у правінцыі Хайнань.

Выпрабаванні асноўнага модуля завершаны, ідзе падрыхтоўка касманаўтаў. Касманаўтам трэба будзе здзейсніць некалькі выхадаў у адкрыты космас.

Кітай плануе завяршыць будаўніцтва касмічнай станцыі прыблізна ў 2022 годзе. Рэалізацыя праекта будзе адбывацца ў два этапы. На этапе праверкі ключавых тэхналогій акрэслена шэсць палётных місій, уключаючы запуск асноўнага модуля.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ