У Кітаі 45 турыстычных і курортных зон дзяржаўнага ўзроўню

2020-12-29 15:57:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства культуры і турызму КНР у панядзелак уключыла яшчэ 15 турыстычных аб'ектаў у спіс турыстычных і курортных зон. Такім чынам, іх колькасць дасягнула 45.

Зоны, размешчаныя ў 23 адміністрацыйных раёнах правінцыйнага ўзроўню, ахопліваюць розныя рэкі, азёры, водна-балотныя ўгоддзі, горныя лясы, гарачыя крыніцы, марскія акваторыі, зімовыя віды спорту, культурны тэматычны турызм, а таксама старажытныя мястэчкі, пустыні і стэпы.

У трэцім квартале бягучага года 30 турыстычных і курортных зон дзяржаўнага ўзроўню прынялі 44,3 млн турыстаў, што на 82,6% больш, чым у папярэднім. Іх даход дасягнуў 24,9 млрд юаняў, павялічыўшыся больш чым на 90% у параўнанні з данымі за другі квартал.

За перыяд з ліпеня па верасень 515 такіх зон правінцыйнага ўзроўню наведалі 293 млн чалавек.

Стварэнне турыстычных і курортных зон мае вялікае значэнне для аптымізацыі структуры турыстычнага прадукту, садзейнічання развіццю туріндустрыі, а таксама яе трансфармацыі і мадэрнізацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ