Яшчэ адна кітайская вакцына супраць COVID-19 гатовая да выпрабаванняў на людзях

2020-12-29 16:01:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Яшчэ адна кітайская вакцына-кандыдат на аснове адэнавірусных вектараў супраць COVID-19 гатовая да выпрабаванняў на людзях у краіне і за мяжой, заявілі ў панядзелак яе распрацоўшчыкі.

Даследчыкі з універсітэта “Цінхуа”, Цяньцзіньскага медыцынскага ўніверсітэта і кампаніі Walvax Biotechnology прыступілі да распрацоўкі вакцыны яшчэ ў пачатку эпідэміі. Вытворцы вакцын завяршылі выпрабаванні на жывёлах і пачалі падаваць заяўкі, каб апрабаваць вакцыну на людзях у Кітаі і за мяжой. Спецыялісты адзначылі, што клінічныя выпрабаванні 3-й фазы для праверкі эфектыўнасці вакцыны будуць праводзіцца ў пацярпелых ад пандэміі раёнах за мяжой.

Будаўніцтва базы па вытворчасці запатэнтаванай вакцыны на аснове адэнавірусных вектараў шымпанзэ пачалося ў нядзелю ў Пекіне. Як толькі эфектыўнасць вакцыны будзе пацверджана, пачнецца яе масавая вытворчасць. Паводле заявы кампаніі Walvax, гадавы аб'ём вытворчасці прэпарата перавысіць 200 млн доз.

На гэты час пяць кітайскіх вакцын-кандыдат супраць COVID-19 знаходзяцца на стадыі клінічных выпрабаванняў 3-й фазы, паведаміў раней у снежні Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя КНР. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ