Кітайскія астраномы адкрылі 591 высакахуткасную зорку

2020-12-29 16:05:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каманда кітайскіх навукоўцаў на аснове аналізу даных, атрыманых пры дапамозе кітайскага тэлескопа LAMOST і еўрапейскага арбітальнага тэлескопа GAIA, адкрыла 591 высакахуткасную зорку.

"Высакахуткаснымі" называюцца зоркі з велізарнай прасторавай хуткасцю, якія могуць у нейкі момант пакінуць сваю галактыку. Сярод зноў адкрытых зорак 43 могуць пазбегнуць гравітацыйных абмежаванняў Млечнага Шляху і ў будучыні паляцець у міжгалактычную прастору.

З моманту адкрыцця першай высакахуткаснай зоркі ў 2005 годзе, падобных касмічных целаў было адкрыта больш за 550. Дзякуючы новаму адкрыццю іх колькасць падвоілася, адзначыла супрацоўніца Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Кітайскай акадэміі навук Лі Іньбі. Высакахуткасныя зоркі могуць дапамагчы людзям глыбей зразумець шэраг важных пытанняў, звязаных з галактычнай навукай, такіх як асяроддзе вакол чорных дзірак і структура Млечнага Шляху, дадала яна.

Навукоўцы таксама прааналізавалі хімічныя і кінематычныя ўласцівасці 591 высакахуткаснай зоркі і выявілі, што яны ўяўляюць сабой зоркі ўнутранага гало. "Іх нізкая металічнасць указвае на тое, што асноўная частка зорнага гало ўтварылася ў выніку зліцця і распаду карлікавых галактык", -- рэзюмавала Лі Іньбі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ