МЗС КНР: урад краіны ставіць на першае месца бяспеку і эфектыўнасць вакцыны ад каронавіруса

2021-01-05 15:50:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін 4 студзеня на чарговай прэс-канферэнцыі сказала, што ўрад краіны ставіць бяспеку і эфектыўнасць вакцыны ад каронавіруса на першае месца. Яна падкрэсліла, што Кітай гатовы працягваць працаваць з усімі бакамі для садзейнічання справядліваму размеркаванню вакцын і аб'яднаць намаганні для глабальнай барацьбы з эпідэміяй COVID-19.

Што тычыцца міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне вакцын, Хуа Чуньін сказала, што Кітай адкрыты для міжнароднага супрацоўніцтва і актыўна падтрымлівае каардынацыю кітайскіх кампаній з замежнымі калегамі ў галіне даследаванняў, распрацовак і вытворчасці вакцын. У цяперашні час некалькі кітайскіх вакцын праходзяць III фазу клінічных выпрабаванняў за мяжой, і прагрэс ідзе гладка. Кітай таксама актыўна ўдзельнічае ў міжнародных ініцыятывах і супрацоўніцтве ў дадзенай галіне. ААЭ, Бахрэйн і іншыя краіны ўхвалілі рэгістрацыю інактывіраванай вакцыны, выпушчанай кітайскай кампаніяй Sinopharm.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ