Кітай адкрые найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп для міжнародных даследаванняў

2021-01-05 16:27:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай адкрые найбуйнейшы ў свеце радыётэлескоп FAST для міжнародных даследаванняў. Заяўкі ад замежных навукоўцаў пачнуць прымаць з 1 красавіка, а размеркаванне часу карыстання тэлескопам для праектаў з удзелам замежных спецыялістаў пачнецца з 1 жніўня.

Паводле інфармацыі Акадэміі навук КНР, пад замежныя праекты будзе выдзелена 10% часу працы тэлескопа.

Нагадаем, што тэлескоп FAST быў афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю 11 студзеня 2020 года. Яго прыёмнік ўяўляе сабой 500-метровую земляную чашу ў карставай варонцы ў правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе КНР. Кошт праекта ацэнены ў 1,15 млрд юаняў ($ 166 млн). Галоўны прыёмнік тэлескопа дабудавалі ў 2016 годзе - ужо тады ён стаў самым магутным на Зямлі: яго адчувальнасць у 10 разоў перасягнула паказчыкі былога рэкардсмена, абсерваторыі «Арэсіба» ў Пуэрта-Рыка. Пазней праект ўдасканалілі: вакол асноўнага тэлескопа разгарнулі сетку з 10 дапаможных з дыяметрам чашы ад 30 да 50 метраў. Дзякуючы новаўвядзенням FAST стаў у шэсць разоў больш адчувальны і змог працаваць у 19 разоў хутчэй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ