Кітай зробіць больш за 40 касмічных запускаў ў 2021-м

2021-01-05 16:29:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай ў 2021 годзе зробіць больш за 40 касмічных запускаў, прыярытэтам касмічнай праграмы стане будаўніцтва кітайскай арбітальнай станцыі. Пра гэта паведаміла Кітайская аэракасмічная навукова-тэхнічная карпарацыя на профільным пасяджэнні 4 студзеня.

У кастрычніку 2020 г. была канчаткова сфарміравана «брыгада будаўнікоў» першай кітайскай космастанцыі. Каманда складаецца з 18 касманаўтаў, сярод якіх - 7 пілотаў, 7 інжынераў і 4 спецыяліста па карыснай нагрузцы. З іх шэсць застануцца на лаўцы запасных, а 12 паляцяць у космас. Увесь працэс будаўніцтва будзе складацца з чатырох місій працягласцю ад трох месяцаў да паўгода кожная. У кожнай місіі будуць удзельнічаць па тры чалавекі. Вядома, што ў кітайскую брыгаду «касмічных будаўнікоў» уключана адна жанчына. Разліковы тэрмін службы першай кітайскай арбітальнай станцыі складае 15 гадоў. Са спісаннем МКС яна стане адзінай станцыяй на арбіце Зямлі. Кітайскія канструктары заявілі, што яна будзе складацца з трох частак, уключаючы базавы модуль і два лабараторных. Маса кожнага з іх будзе дасягаць 20 тон.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ