Каментар: Так званае тыбецкае пытанне - козыр амерыканскіх палітыкаў для стрымлівання Кітая

2021-01-05 17:41:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пад канец тэрміну сваіх паўнамоцтваў, некаторыя амерыканскія палітыкі з антыкітайскім настроем спрабуюць пусціць у ход усе «козыры» для стрымлівання Кітая. З нагоды абароны правоў чалавека і пытання рэлігіі яны працягваюць неабгрунтавана крытыкаваць сацыяльнае развіццё ў Тыбеце і рэлігійную палітыку Кітая. Такім чынам, ізноў было ўзнята так званае тыбецкае пытанне. Пра гэта сведчыць падпісанне прэзідэнтам ЗША праекта закона «Палітыка ў дачыненні да Тыбету і яе падтрымка за 2020 год".

Усе, хто хоць трохі знаёмы з гісторыяй развіцця Тыбету, разумеюць, што т.зв. тыбецкае пытанне зусім не пытанне нацыянальнасцяў, рэлігіі і правоў чалавека, што спрабуюць даказаць амэрыканскія палітыкі. Гэта прынцыпова важнае пытанне, якое тычыцца суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Кітая. Т.зв. законапраект, звязаны з Тыбетам, сфабрыкаваны ў Вашынгтоне, уяўляе сабой, не што іншае, як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая, што сур'ёзна парушае міжнароднае права і асноўныя нормы міжнародных адносін.

На самай справе ўжо не першы раз у Вашынгтоне цікавяцца справамі Тыбету. Так, напрыклад, яшчэ ў 50-60-х гадах мінулага стагоддзя Цэнтральнае выведвальнае кіраванне ЗША дапамагло Далай-ламе ва ўцёках. Амерыканскія палітыкі на працягу многіх гадоў прадастаўляюць фінансавую дапамогу прыхільнікам Далай-ламы. Мэта ўсіх гэтых дзеянняў заключаецца ў тым, каб ператварыць т.зв. тыбецкае пытанне ў адзін са сваіх козыраў для стрымлівання Кітая.

У цяперашні час, пры ўсебаковай падтрымцы цэнтральнага ўрада, Тыбет перажывае лепшы перыяд у сваёй гісторыі. Рост аб'ёму валавога прадукту раёна ўжо больш за 20 гадоў запар вылічаецца двухзначнымі лічбамі. Колькасць насельніцтва вырасла з 1 млн 228 тыс. у 1959 годзе да 3 млн 438 тыс. у 2018 годзе, у іх ліку больш за 90% -- тыбетцы. Працягласць жыцця ў Тыбеце ў сярэднім павялічылася да 70,6 гадоў. Да 2020 года ўсе бедныя паветы Тыбету пакончылі з галечай. У раёне ўпершыню ў гісторыі была цалкам ліквідаваная абсалютная галеча. Відавочна, што стабільная сітуацыя і квітнеючы Тыбет больш не дае магчымасці сепаратысцкім сілам будаваць падкопы.

Міжнародная супольнасць таксама высока ацэньвае развіццё Тыбету. Па словах рэжысёра галівудскага дакументальнага фільма «Рэальны Тыбет» Крыс Д. Небе (Chris D. Nebe), зараз у Тыбеце не толькі значна палепшылася эканоміка, жыццё насельніцтва, інфраструктура і ўзровень адукацыі, але і належным чынам абараняюцца правы мясцовага насельніцтва на правядзенне рэлігійных мерапрыемстваў, выяўляецца годная павага да іх дзейнасці.

Рэальныя факты ў мяшку не ўтоіш. Аднак некаторыя людзі ўсё-ткі аддаюць перавагу быць "сляпымі". Неабгрунтаваныя сцвярджэнні, якія змяшчаюцца ў так званым «Законапраекце аб Тыбеце», прынятым нядаўна Сенатам ЗША, толькі паказалі бязвыхаднае становішча сіл "тыбецкай незалежнасці", вар'яцтва і невуцтва амерыканскіх палітыкаў. Тое, што яны робяць, насуперак гістарычным фактам і жаданням жыхароў Тыбету, усё роўна ў канчатковым выніку апынецца марным.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ