Кітай падтрымлівае паскарэнне крокаў, якія робяць на Афрыканскім кантыненце, на шляху аднаўлення эканомікі

2021-01-12 11:38:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Як бы ні мянялася міжнародная сітуацыя, пазіцыя Кітая адносна ўмацавання згуртаванасці з Афрыкай застанецца ранейшай». Такую заяву зрабіў старшыня КНР Сі Цзіньпін паўгода таму на спецыяльным саміце Кітая і Афрыкі па супрацьэпідэмічнай салідарнасці. У самым пачатку 2021 года афрыканскае турнэ кіраўніка МЗС КНР Ван І па пяці краінах прынесла плённыя вынікі і дазволіла свету яшчэ раз убачыць рашучасць Кітая.

Наведванне краін Афрыкі з візітам -- нязменная дыпламатычная традыцыя Кітая на працягу 31 года. Міністр замежных спраў Кітая не парушыў яе і сёлета. Гэта ў поўнай меры дэманструе сяброўства і гатоўнасць Кітая і афрыканскіх краін да сумеснага пераадолення часовых цяжкасцяў.

У ходзе пяцідзённага візіту кітайскі палітык і яго афрыканскія калегі дасягнулі кансенсусу і падпісалі шэраг пагадненняў па супрацьстаянні каранавірусу, аднаўленні вытворчасці і працы важных сумесных праектаў, рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» і ўмацаванні каардынацыі пазіцый па міжнародных і рэгіянальных справах.

У мінулым годзе Кітай і краіны Афрыкі служылі прыкладам сумеснага супрацьстаяння эпідэміі. Старшыня КНР Сі Цзіньпін шматкроць праводзіў тэлефонныя размовы з лідарамі краін Афрыкі. Па яго ініцыятыве арганізавалі спецыяльны саміт па супрацьэпідэмічнай салідарнасці. Кітай аказаў 53 афрыканскім краінам і Афрыканскаму Саюзу дапамогу і падтрымку ў барацьбе з інфекцыяй.

10 студзеня на Сейшэльскіх Астравах пачалі прышчапляць ад каранавіруса. Прэзідэнт Вавель Рамкалаван першым выпрабаваў на сабе медыцынскі біялагічны прэпарат, распрацаваны кітайскай фармкампаніяй Sinopharm. Гэта яшчэ адзін маляўнічы доказ узаемадаверу.

Кітай падтрымлівае паскарэнне крокаў, якія робяць на Афрыканскім кантыненце, на шляху аднаўлення эканомікі. З аднаго боку, Кітай неаднаразова выступае на міжнароднай арэне, падтрымліваючы Афрыку, і прыкладае актыўныя намаганні для палягчэння яе пазыковага цяжару разам з іншымі членамі G20. З іншага -- Кітай надае вялікую ўвагу ўмацаванню каардынацыі з краінамі Афрыкі, каб стымуляваць аднаўленне вытворчасці важных праектаў супрацоўніцтва на тэрыторыі кантынента, каб паскорыць тэмпы сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху».

Варта адзначыць, што падчас візіту Ван І па шэрагу краін Афрыкі быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Батсванай у сумесным будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху». Кітай высунуў прапановы для сумеснага будаўніцтва ініцыятывы па чатырох напрамках, а менавіта: дапамагаць краінам Афрыкі ва ўмацаванні ўзаемазвязанасці, падтрымліваць стварэнне зон свабоднага гандлю, садзейнічаць працэсу індустрыялізацыі і ўзмацняць супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных інавацый.

У 2021 годзе Кітай будзе і далей умацоўваць стратэгічнае ўзаемадзеянне з краінамі Афрыкі на карысць усебаковага павышэння ўзроўню і якасці супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ