Кітай плануе запусціць 7 спадарожнікаў "Фэн'юнь" у 2021-2025 гг.

2021-01-20 11:33:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2021 годзе Кітай плануе запусціць два метэаралагічных спадарожніка, "Фэн'юнь-4B" і "Фэн'юнь-3E". У перыяд 14-й пяцігодкі / 2021-2025 гг. / будуць таксама запушчаныя яшчэ пяць спадарожнікаў "Фэн'юнь".

Як паведамілі кар. Сіньхуа ў Кітайскім метэаралагічным упраўленні, спадарожнік "Фэн'юнь-4B" фактычна з'яўляецца першым дзеючым спадарожнікам з серыі спадарожнікаў "Фэн'юнь-4". Метэаспадарожнік "Фэн'юнь-3E" стане першым у свеце палярна-арбітальным спадарожнікам ранішняга і вячэрняга маніторынгу, папоўніць бягучы дэфіцыт глабальных метэаралагічных спадарожнікавых назіранняў і зможа аказаць значную падтрымку ў распрацоўцы лікавых прагнозаў надвор'я.

Адносна прымянення спадарожнікавых даных, метэаралагічная служба будзе і надалей удасканальваць агульнадзяржаўную сістэму па комплексным прымяненні дыстанцыйнага зандзіравання са спадарожніка, каб больш эфектыўна адказваць на запыты па прадухіленні стыхійных бедстваў метэаралагічнага характару і змякчэнні іх наступстваў, сацыяльна-эканамічнаму развіццю, будаўніцтву экакультуры і рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях ".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ