Па назве для першага кітайскага марсахода правядуць анлайн-галасаванне

2021-01-20 11:36:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайская касмічная адміністрацыя правядзе глабальнае анлайн-галасаванне па спісе з 10 назваў для першага кітайскага марсахода перш, чым прыняць па iх канчатковае рашэнне.

У галасаванні, якое пройдзе з 20 студзеня па 28 лютага, змогуць прыняць удзел інтэрнэт-карыстальнікі ў Кітаі і за мяжой. На аснове яго вынікаў і меркаванняў ацэначнай камісіі Кітайскае нацыянальнае касмічнае упраўленне / КНКУ / вызначыць тройку самых папулярных.

Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры КНКУ, спіс з 10 выбраных варыянтаў назваў для марсахода быў складзены па выніках глабальнага збору прапаноў, які стартаваў у канцы ліпеня 2020 года.

У кастрычніку таго ж года ацэначная камісія з 32 навукова-тэхнічных і культурных экспертаў выбрала 10 патэнцыйных варыянтаў назваў сярод больш чым 39 тыс. прапанаваных варыянтаў з 38 краін і рэгіёнаў свету. Узрост самага малодшага ўдзельніка вышэйзгаданай кампаніі склаў 7 гадоў, самага старэйшага - 95 гадоў.

Сярод кандыдатаў - "Хун’і", што ў кітайскай мове азначае вялікія памкненні і цвёрдасць духу, "Цілінь" - міфічная жывёла з кітайскіх легенд, а таксама "Нэчжа" - упадабаны многімі персанаж кітайскай міфалогіі.

Канчатковая назва марсахода будзе абвешчана пасля пасадкі першага кітайскага марсіянскага зонда "Цяньвэнь-1" на паверхню Чырвонай планеты.

23 ліпеня 2020 года Кітай запусціў марсіянскую місію "Цяньвэнь-1", якая складаецца з арбітальнага модуля, пасадачнай капсулы і марсахода. Чакаецца, што яна дасягне паверхні Марса ў лютым.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ