Каментар: Расізм імкліва паскарае раскол амерыканскага грамадства

2021-01-20 11:46:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Дэмакратыя ў ЗША не распаўсюджваецца на чарнаскурых!». Гэтыя словы Карыма Абдула-Джабара, былой зоркі Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (NBA) афрыканскага паходжання, жорстка паказваюць на хваробу амерыканскага грамадства і праблемы прадстаўнікоў этнічных меншасцяў у ЗША, якія доўжацца ўжо 400 гадоў. Ён выкрывае крывадушнасць т. зв. «Амерыканскай дэмакратыі», якая нібыта заснавана на прынцыпе «усеагульнай роўнасці і роўных магчымасцяў».

Па гэты дзень прадстаўнікі этнічных меншасцяў у ЗША так і не дамагліся атрымання ў сваёй краіне належнага статусу. Расізм праяўляе сваю таксічнасць самымі рознымі спосабамі - гэта і несправядлівае правапрымяненне, і разрыў паміж багатымі і беднымі, і розны падыход у медыцынскім абслугоўванні. Па апошніх даных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, смяротнасць у амерыканцаў афрыканскага паходжання ад COVID-19 у 2,8 разы вышэй, чым у тых, хто захварэў, белых амерыканцаў.

У канцы мінулага года афраамерыканка-лекар Сьюзан Мур, якая заразілася каронавірусам новага тыпу, памерла з-за недастатковай і некваліфікаванай медыцынскай дапамогі, што выклікала спачатку здзіўленне і ўздыхі шкадавання, а затым справядлівы гнеў і рэзкія пытанні. «Яе лёс у чарговы раз стаў жорсткім сведчаннем таго, што ў ЗША па-ранейшаму існуе рэжым фарміравання магчымасцяў і размеркавання каштоўнасцяў, заснаваны на расавай аснове», адзначае амерыканскае выданне The Washington Post.

Такія адрозненні і дыскрымінацыя, заснаваныя на колеры скуры, назіраюцца ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця ў ЗША. Амерыканскі адвакат па грамадзянскіх правах Браян Дан сказаў, што амерыканцы афрыканскага паходжання складаюць ад 12% да 13% ад агульнай колькасці насельніцтва Злучаных Штатаў, але ў выпадках прымянення паліцэйскімі агнястрэльнай зброі каля 40% ахвяр складаюць менавіта афраамерыканцы.

Акрамя таго, у ЗША этнічныя меншасці ў плане занятасці, аплаты працы і крэдытавання падвяргаюцца «схаванай дыскрымінацыі». Паводле даных Бюро статыстыкі працы ЗША, з 2010 па 2018 год афраамерыканцы, занятыя поўны працоўны дзень, штотыдзень атрымліваюць у сярэднім амаль на 30% менш, чым белыя.

Зыходзячы з шэрагу такіх фактараў, як традыцыйныя ўяўленні, карыслівыя інтарэсы і сіла партый на выбарах, не залежна ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе, - дэмакраты або рэспубліканцы, - ніхто па-сапраўднаму ніколі не хацеў і не мае намеру вырашаць праблемы расізму. Менавіта таму расізм, нібы злаякасная пухліна, будзе заўсёды існаваць у целе амерыканскага грамадства, і застанецца яго адвечнай хваробай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ