У Сямэне будзе створана база па садзейнічанні інавацыйнаму развіццю краін БРІКС

2021-01-20 16:59:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2021 годзе ў Сямэне будзе створана база па садзейнічанні інавацыйнаму развіццю краін БРІКС у пытаннях прамысловасці, заявіў віцэ-мэр Сямэня Хуан Вэньхуэй. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя 5 гадоў у горадзе таксама будуць створаны цэнтры міжнароднага суднаходства і міжнароднага гандлю, цэнтр міжнародных турыстычных выстаў, рэгіянальныя інавацыйныя і фінансавыя цэнтры. Гэтыя праекты будуць рэалізаваны згодна з пастаўленымі урадам Сямэня асноўнымі задачамі 14-й пяцігодкі і перспектыўнымі мэтамі па ажыццяўленні сацыялістычнай мадэрнізацыі да 2035 года, дадаў віцэ-мэр. Ён таксама паведаміў, што ў працэсе рэалізацыі стратэгіі плануецца пабудаваць Кітайска-расійскі інстытут лічбавай эканомікі, Інстытут індустрыяльных інавацый, Базу па павышэнні ўзроўню вытворчага патэнцыялу краін БРІКС і інш.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ