Каментар: Разрыў паміж багатымі і беднымі - прадвеснік катаклізму ў ЗША

2021-01-20 17:01:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных Мінпрацы ЗША, колькасць амерыканцаў, якія звярнуліся за апошні тыдзень з першаснымі заяўкамі на атрыманне дапамогі па беспрацоўі, склала 965 тысяч. Гэта самы высокі ўзровень зваротаў са жніўня, калі іх колькасць склала больш за мільён. Да эпідэміі COVID-19 гэты паказчык складаў 200 тыс. у тыдзень.

Адначасова, да кастрычніка 2020 года капітал самых багатых амерыканцаў дасягнуў 3 трлн 880 млрд долараў, павялічыўшыся на 931 млрд дол. у параўнанні з сакавіком. Паводле даных Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША, у другім квартале мінулага года чысты кошт актываў амерыканскіх сем'яў вырас на 7% у параўнанні з першым кварталам. Аднак гэта не азначае, што багацелі ўсе - у асноўным узбагаціліся багатыя.

На фоне эпідэміі разрыў паміж багатымі і беднымі ў ЗША становіцца больш відавочным. Багатыя могуць перш за ўсё прайсці тэставанне на каронавірус і па-за чаргой зрабіць вакцынацыю ад COVID-19.

У ЗША разрыў у даходах стаў моцна пашырацца з 70-х гадоў 20-га стагоддзя. Пра гэта сведчаць вынікае апытання, праведзенае Амерыканскім даследчым цэнтрам Pew у 2018 годзе.

Згодна з дакладам ФРС ЗША, у 2020 годзе сумарнае багацце 1% найбагацейшых амерыканцаў склала 30.5% ад усіх актываў хатніх гаспадарак у ЗША, а маёмасць самых бедных 50% насельніцтва краіны склала толькі 1,9%. У ЗША налічваецца каля 40 млн жабракоў, каля 500 тыс. бяздомных, больш за мільён чалавек недаядаюць.

Амерыканскія палітыкі любяць аперыраваць паняццямі «роўнасць» і «справядлівасць», каб даказаць перавагу амерыканскай сістэмы. Аднак факты паказваюць, што амерыканскія групы інтарэсаў звяртаюць увагу толькі на абарону інтарэсаў і паляпшэнне стану багатых, не ставячы ні ў што бедных.

Брытанскія навукоўцы лічаць, што хуткае павелічэнне разрыву паміж багатымі і беднымі ў Злучаных Штатах з'яўляецца прыкметай глыбокага крызісу неаліберальнага капіталістычнага парадку. У краіне дастаткова актыўна ідзе прыватызацыя, маркетызацыі і лібералізацыя, якія адпавядаюць інтарэсам багатых і іх груп ўплыву, а не пажаданням большасці.

Паводле даследавання Інстытута падаткаабкладання і эканамічнай палітыкі ЗША, у 2019 годзе 1% самага багатага насельніцтва краіны атрымаў скарачэнне падаткаў у 27%. Іншымі словамі, падаткаплацельшчыкі з высокім прыбыткам атрымалі самыя вялікія скарачэнні падаткаў.

Манетарысцкая канцэпцыя ЗША прывяла да таго, што беднасць у краіне з кожным годам становіцца ўсё больш штодзённай з'явай. У цяперашні час з-за чарговага эканамічнага крызісу ў краіне рэзка ўзрастае ўзровень беспрацоўя, за рысай беднасці жыве некалькі дзесяткаў мільёнаў амерыканцаў, гэта прыкладна трэцяя частка насельніцтва ЗША.

Як сказаў спецпасланнік ААН па пытаннях барацьбы з галечай і правоў чалавека Філіп Олстан, у такой багатай краіне, як ЗША, захаванне крайняй галечы з'яўляецца палітычным выбарам, зробленым тымі, хто знаходзіцца ва ўладзе. Французскі эканаміст Томас Пікеці ў сваёй кнізе «Капітал ў 21 стагоддзі" адзначае, што кожны раз, калі ў працяглыя перыяды часу рост прыбытковасці капіталу перавышае рост прадукцыйнасці, узмацняецца і няроўнасць.

У гэтым кантэксце, разрыў паміж багатымі і беднымі ў ЗША будзе ўстойлівай і доўгатэрміновай тэндэнцыяй, нават калі ўрад будзе выпускаць адзін за адным планы выратавання ўласнай эканомікі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ