Паспяховая падрыхтоўка да Зімовай Алімпіяды-2022 дэманструе інстытуцыйныя перавагі Кітая

2021-01-21 16:04:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК, адзначыў, што паспяховая падрыхтоўка да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне ў поўнай меры адлюстроўвае інстытуцыйныя перавагі Кітая.

Такую заяву ён зрабіў у аўторак вечарам падчас інспекцыйнай паездкі ў Нацыянальны біятлонны цэнтр, размешчаны ў раёне Чунлі горада Чжанцзякоу.

"Наперад, зімовыя віды спорту Кітая", - скандзіравалі людзі падчас знаходжання Сі Цзіньпіна ў цэнтры.

У Сі Цзіньпіна адбылася душэўная гутарка са спартсменамі нацыянальнай зборнай па біятлоне і скачках на лыжах з трампліна, трэнерамі, а таксама прадстаўнікамі аператыўнага персаналу і будаўнікоў спаборніцкай зоны Чжанцзякоу.

Засталося крыху больш за адзін год да Зімовай Алімпіяды ў Пекіне і падрыхтоўка да яе вядзецца паспяхова па ўсіх напрамках, падкрэсліў Сі Цзіньпін, нагадаўшы, што на дадзены момант завершана будаўніцтва ўсіх спаборніцкіх аб'ектаў, і адкрыты рух па хуткаснай чыгунцы Пекін-Чжанцзякоу і хуткаснай аўтадарозе Пекін -Чунлі.

Гэтыя дасягненні цалкам дэманструюць відавочныя перавагі кіраўніцтва КПК і кітайскага сацыялістычнага ладу, канстатаваў Сі Цзіньпін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ