Правінцыя Хайнань на поўдні Кітая ператворыцца ў міжнародны цэнтр спажывання турыстычных паслуг

2021-01-25 11:47:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паўднёвакітайская правінцыя Хайнань у бліжэйшыя пяць гадоў плануе ператварыцца ў міжнародны цэнтр спажывання турыстычных паслуг.

Згодна з працоўнай справаздачай мясцовага ўрада, прадстаўленай у нядзелю на разгляд штогадовай сесіі Сходу народных прадстаўнікоў Хайнані, дабаўленая вартасць у сферы турызму складзе 12 працэнтаў у агульным аб'ёме валавога рэгіянальнага прадукту правінцыі ў перыяд 14-й пяцігодкі. На працягу пяці гадоў Хайнань адкрые 160 новых унутраных і міжнародных паветраных маршрутаў, давёўшы іх агульную колькасць да 646-і, а таксама павялічыць колькасць даступных гарадоў да 200, а аб'ём пасажырапатоку -- да 60 млн чалавек.

Кітайскія ўлады 1 чэрвеня 2020 года апублікавалі генеральны план стварэння Хайнаньскага порта свабоднага гандлю, мэтай якога з'яўляецца ператварэнне гэтай астраўной правінцыі краіны да сярэдзіны 21 стагоддзя ў порт свабоднага гандлю найвысокага ўзроўню.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ