У кітайскую сацсетку WeChat штодня ўваходзяць 1,09 млрд карыстальнікаў

2021-01-25 11:50:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Штодня 1,09 млрд карыстальнікаў уваходзяць у папулярную кітайскую сацыяльную сетку і дадатак для абмену паведамленнямі WeChat. 780 млн карыстальнікаў дадатку выкарыстоўваюць яго функцыю "Моманты", а 360 млн карыстачоў чытаюць артыкулы і атрымліваюць інфармацыю, заявіў старйшы выканаўчы віцэ-прэзідэнт кампаніі Tencent Чжан Сяалун.

Як паведаміла каманда WeChat, колькасць актыўных карыстальнікаў міні-праграм WeChat у сярэднім за год перавышае 400 млн чалавек.

У 2020 годзе гадавы абарот міні-праграм WeChat павялічыўся больш чым удвая ў параўнанні з 2019 годам, а сума транзакцый у сярэднім вырасла на 67%.

WeChat з'явіўся ў 2011 годзе. Сэрвіс WeChat першапачаткова распрацоўваўся як дадатак для абмену паведамленнямі, а затым ператварыўся ў шматфункцыянальную платформу, якая сумяшчае функцыі мессенджера, сацыяльнай сеткі і сістэмы мабільных плацяжоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ