У 2021 годзе ў Шанхаі будзе пабудавана 8000 базавых станцый стандарту 5G

2021-01-25 17:13:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2021 годзе ў Шанхаі будзе пабудавана 8000 вулічных базавых станцый стандарту 5G у рамках маштабных намаганняў па найхутчэйшым стварэнні ў горадзе новай інфраструктуры для лічбавай эпохі, паведамілі мясцовыя ўлады.

Шанхай засяродзіцца на падтрымцы лічбавай трансфармацыі і паскарэнні будаўніцтва цэнтра лічбавых камунікацый сусветнага значэння. Такую заяву зрабіў мэр горада Гун Чжэн, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 5-й сесіі Сходу народных прадстаўнікоў горада Шанхай 15-га склікання. Ён дадаў, што ў 2021 годзе Шанхай будзе стымуляваць развіццё лічбавай эканомікі шляхам падтрымкі прыярытэтных напрамкаў, у тым ліку "разумных" прадпрыемстваў, прамысловага інтэрнэту і платформаў анлайн-камерцыі.

Да канца кастрычніка мінулага года ў горадзе было пабудавана 31,4 тыс. вулічных базавых станцый стандарту 5G і 49,8 тыс. -- міні-станцый унутры памяшканняў, што забяспечыла бесперапыннае пакрыццё сеткамі 5G тэрыторыі горада і некаторых прыгарадаў Шанхая.

Шанхай падтрымае стварэнне аўтаномных сетак 5G і забеспячэнне поўнага пакрыцця сувяззю стандарту 5G усёй тэрыторыі горада да 2025 года. Сярэдняя хуткасць загрузкі ў сетках 5G дасягне 500 мегабіт за секунду.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ