Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Погляд Кітая на мультылатэралізм

2021-01-27 16:06:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

«Ключ да вырашэння сучасных праблем -- падтрыманне і рэалізацыя мультылатералізму ў інтарэсах пабудовы супольнасці адзінага лёсу», -- адзначыў Сі Цзіньпін 25 студзеня, выступаючы па відэасувязі з Пекіна ў дыялогу «Давоскі парадак дня» Сусветнага эканамічнага форуму. Лідар КНР прааналізаваў задачы эпохі, усебакова адказаў на пытанне аб тым, які мультылатералізм запатрабаваны ў свеце, паказаўшы напрамак для правядзення сумеснай супрацьэпідэмічнай барацьбы, ажыццяўлення эканамічнага аднаўлення ў свеце, а таксама глабальнага кіравання.

Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паспяховага вырашэння важных задач нашай эпохі. Першае, неабходна ўзмацніць каардынацыю макраэканамічнай палітыкі, разам прасоўваць актыўны, устойлівы, збалансаваны і інклюзіўны рост сусветнай эканомікі. Другое, адмаўляцца ад ідэалагічных прадузятасцяў, ісці па шляху мірнага суіснавання і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Трэцяе, скараціць разрыў паміж развітымі і краінамі, што развіваюцца, дзеля агульнага развіцця і працвітання. Чацвёртае, разам процідзейнічаць глабальным выклікам.

Свет перажывае перыяд нестабільнасці і трансфармацыі. Унілатэралізм і пратэкцыянізм сталі пагрозамі міру і развіццю. У сваёй прамове Сі Цзіньпін выразна сказаў, што «нельга дапусціць аднабаковых дзеянняў пад падставай мультылатэралізму, арыентуючыся на будучыню, прыхільнікі мультылатэралізму ў 21 стагоддзі павінны прытрымлівацца курсу інавацыі, не толькі адстойваць яго асноўныя каштоўнасці, але і працаваць над рэфармаваннем і ўдасканаленнем сістэмы глабальнага кіравання».

Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць развіцця мультылатэралізму ў духу часу, што адлюстроўвае стратэгічнае бачанне кітайскага лідара і яго высокае пачуццё адказнасці за развіццё чалавецтва.

Як сказаў Сі Цзіньпін, «кожны выбар, які мы робім сёння, і кожнае дзеянне, якое мы робім, вызначае будучыню нашага свету, мультылатэралізм азначае пошук калектыўных адказаў на глабальныя праблемы».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ