Яшчэ 6 кітайскіх мегаполісаў далучыліся да групы гарадоў з ВРП 1 трлн юаняў

2021-01-27 16:15:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Летась яшчэ шэсць кітайскіх гарадоў “уступілі ў клуб” з ВРП 1 трыльён юаняў.

Валавы рэгіянальны прадукт /ВРП/ г. Хэфэй за 2020 год склаў амаль 1,0046 трлн юаняў, павялічыўшыся на 4,3%, паведамілі ў аўторак гарадскія ўлады. У той жа дзень урад г. Цзінань аб'явіў, што за мінулы год ВРП горада вырас на 4,9% -- да 1,0141 трлн юаняў.

Раней гарады Наньтун, Цюаньчжоу, Фучжоу і Сіань таксама паведамілі, што іх ВРП у мінулым годзе перавысіў 1 трлн юаняў. Такім чынам, агульная колькасць кітайскіх гарадоў з гадавым ВРП вышэй за адзнаку 1 трыльён юаняў складае 23 горада.

У 2006 годзе Шанхай стаў першым горадам мацерыковага Кітая, чый гадавы ВРП склаў 1 трлн юаняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ