Прызыў у армію ў Кітаі будзе ажыццяўляцца два разы на год

2021-01-29 16:27:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пачынаючы з 2021 года, набор прызыўнікоў ва ўзброеныя сілы Кітая будзе праводзіцца два разы на год, заявілі ў Міністэрстве абароны КНР.

З санкцыі Дзяржсавета КНР і Цэнтральнага ваеннага савета прызыўная кампанія ў 2021 годзе пройдзе з 20 лютага па 31 сакавіка і з 15 жніўня па 30 верасня, паведаміў у чацвер афіцыйны прадстаўнік Мінабароны У Цзянь. Паводле яго слоў, прыярытэт пры наборы будзе аддавацца студэнтам каледжаў і ВНУ, асабліва тэхнічных спецыяльнасцяў.

Кітайскія ўлады планавалі праводзіць прызыўную кампанію два разы на год пачынаючы з 2020 года, аднак прызначаны на першую палову таго года набор быў адкладзены з-за эпідэміі COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ