​Першая партыя кітайскай вакцыны дастаўлена ў Чылі

2021-01-29 17:14:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

2 млн доз CoronaVac — вакцыны ад COVID-19 вытворчасці кітайскай кампаніі Sinovac Biotech — дастаўлена ў чылійскую сталіцу. Прэзідэнт Чылі Себасцьян Пін’ера, міністр аховы здароўя Энрыке Парыс і часовы павераны ў справах амбасады КНР у Чылі Чжоу І сустракалі вакцыну ў аэрапорце.

На прэс-канферэнцыі на месцы падзей С. Пін’ера заявіў, што вынікі клінічных выпрабаванняў пераканалі, што вакцына CoronaVac бяспечная і эфектыўная для асоб, старэйшых за 60 гадоў. Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя Чылі прыняло рашэнне выкарыстаць гэтую вакцыну для ўсіх паўналетніх, а не толькі для людзей ва ўзросце 18-59 гадоў.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што другая аналагічная партыя кітайскай вакцыны будзе дастаўлена ў Чылі ў бліжэйшыя дні. Краіна ў лютым пачне масавую вакцынацыю насельніцтва.

Чжоу І выказаў упэўненасць, што кітайская вакцына ўнясе уклад у барацьбу Чылі з COVID-19. Ён адзначыў, што Кітай надае вялікую ўвагу патрэбам Чылі і гатовы працягваць развіваць супрацоўніцтва ў галіне вакцынацыі, абараняць бяспеку жыцця і здароўя людзей, а таксама садзейнічаць будаўніцтву супольнасці аховы здароўя.

У Чылі назіраецца паўторны рост колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам. Міністэрства аховы здароўя ў чацвер паведаміла, што па стане на вечар 27 студзеня ў краіне выяўлена 4260 новых выпадкаў захворвання, іх агульная колькасць дасягнула 714143 чалавек. Яшчэ 134 пацыенты памерлі, колькасць ахвяр пандэміі ўзрасла да 18174 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ