​Медыякарпарацыя Кітая ў тэставым рэжыме запусціла тэлевяшчанне звышвысокага вырашэння 8K

2021-02-02 12:30:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

1 лютага Медыякарпарацыя Кітая ў тэставым рэжыме ўпершыню ў свеце ў прамым эфіры запусціла тэлесігнал звышвысокага вырашэння 8K з дапамогай фармату сувязі 5G.

На цырымоніі запуску прадэманстраваны дакументальны фільм «Выдатны Кітай», які быў зняты ў фармаце 8K Цэнтрам вяшчання на англійскай мове і Тэхнічным цэнтрам Медыякарпарацыі. Прарыў, дасягнуты ў галіне здымак у фармаце 8К, дазволіць Медыякарпарацыі заняць лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці відэапрадукцыі звышвысокай выразнасці.

Згодна з планамі развіцця Медыякарпарацыі Кітая, канал вырашэння 8K будзе запушчаны напярэдадні Пекінскай зімовай Алімпіяды-2022. Тады будзе рэалізаваны поўны працэс тэлевытворчасці ў фармаце звышвысокай выразнасці 8K ад кантэнту да мантажу і трансляцыі. Паспяховы запуск тэставага 8K-канала прадэманстраваў дасягненні навукова-тэхнічных інавацый краіны ў гэтай галіне.

Медыякарпарацыя Кітая імкнецца да ажыццяўлення інавацыйнай стратэгіі на аснове новых тэхналогій сувязь 5G + 4K/8K + Штучны інтэлект. З 1 лютага канал звышвысокай выразнасці 8K будзе запушчаны ў пробную трансляцыю ў IP-сістэме карпарацыі. Карыстальнікі могуць атрымліваць сігнал праз тэлепрыстаўкі 8K AVS3.

Падчас трансляцыі сігнал 8K будзе адначасова транслявацца на 30 маніторах з вялікім экранам і 8K-тэлеэкранах, устаноўленых у грамадскіх месцах у дзевяці гарадах Кітая, уключаючы Пекін, Шанхай, Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чэнду, Ханчжоу, Цзінань, Хайкоу і Ціндаа.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ