Каментар Медыякарпарацыі Кітая: Захад змяніў пазіцыю ў дачыненні да кітайскіх вакцын

2021-02-02 17:27:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На мінулым тыдні шэраг заходніх краін і СМІ змяніў сваю пазіцыю ў дачыненні да вакцын ад COVID-19, распрацаваных у Кітаі. Як заявіў міністр аховы здароўя Германіі Енс Шпан, прымяненне вакцын кітайскай і расійскай вытворчасці ў Германіі не сустрэне ніякіх перашкод, калі гэтыя вакцыны будуць ухваленыя ў ЕС. Французскі імунолаг Алан Фішар лічыць, што няма ніякіх падстаў, каб у ЕС не зацвердзілі прымяненне вакцын, распрацаваных у Кітаі.

Зараз маштаб вакцынацыі ў краінах ЕС значна ніжэйшы, чым у ЗША, Вялікабрытаніі і Ізраілі. Для таго, каб забяспечыць пастаўкі вакцыны ў Вялікабрытанію і ЗША, фармацэўтычныя гіганты Prizer і AstraZeneca пачалі адцягваць перадачу вакцын краінам ЕС, што аказала негатыўны ўплыў на праграму вакцынацыі ў ЕС. У той жа час у Сербію ўжо паступіла каля мільёна доз кітайскай вакцыны ад каранавіруса. Гэта значная колькасць для краіны з насельніцтвам 7 мільёнаў чалавек. У нямецкай газеце «Франкфурт альгемайнэ» адзначаецца, што дзякуючы кітайскай вакцыне па тэмпах вакцынацыі Сербія апярэджвае Германію, Францыю і іншыя краіны ЕС. У канцы студзеня Венгрыя стала першай краінай у Еўрапейскім Саюзе, якая ўхваліла вакцыну кітайскай вытворчасці.

Кітай аказвае дапамогу ў вакцынацыі больш чым дзесяці краінам, сярод якіх Пакістан, Брунэй, Непал і Філіпіны. На наступным этапе Кітай акажа дапамогу ў вакцынацыі 38 іншым краінам, якія развіваюцца. Кітай таксама актыўна ўдзельнічае ў праграме СААЗ па выкарыстанні вакцыны супраць COVID-19, якая накіравана на садзейнічанне справядліваму размеркаванню вакцын. Акрамя таго, КНР экспартавала вакцыны кампаній Sinopharm Group і Sinovac Biotech на клінічныя выпрабаванні ў ААЭ, Марока, Інданэзію, Турцыю, Бразілію і Чылі і падтрымлівае прадпрыемствы, якія займаюцца экспартам вакцын у краіны, якія тэрмінова маюць патрэбу ў набыцці вакцын, і ўжо прызналі кітайскія вакцыны, ухваліўшы экстранае іх прымяненне ў сваіх краінах.

Што тычыцца вакцыны, то яе якасць і дзеянне не залежаць ад паходжання, ключавыя фактары тут -- бяспека і эфектыўнасць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ