Дзяржсавет заклікаў паскорыць падрыхтоўку да ўступлення ў сілу Пагаднення аб RCEP

2021-02-04 12:23:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер Лі Кэцян правёў выканаўчае пасяджэнне Дзяржсавета, на якім быў заслуханы даклад аб адпаведнай працы па падрыхтоўцы да ўступлення ў сілу Пагаднення аб Рэгіянальным усеабдымным эканамічным партнёрстве /RCEP/.

Садзейнічанне ажыццяўленню Пагаднення аб RCEP з'яўляецца важнай мерай для пашырэння адкрытасці і далейшага прасоўвання рэформаў, сказалі ўдзельнікі пасяджэння.

На пасяджэнні была падкрэслена важнасць адаптацыі да больш адкрытага і канкурэнтнага асяроддзя. Удзельнікі сустрэчы адзначылі неабходнасць садзейнічаць развіццю апрацоўчай прамысловасці да ўзроўню сярэдняй і высокай ступені тэхналагічнасці, а таксама пашыраць адкрытасць кітайскага сектара паслуг.

Неабходна дапамагчы прадпрыемствам азнаёміцца са зместам правілаў пагаднення і ўмовамі зніжэння мытных збораў у краінах-удзельніцах RCEP, каб павысіць здольнасць кітайскіх кампаній удзельнічаць у міжнародным супрацоўніцтве і канкурэнцыі.

Акрамя таго, на сённяшнім пасяджэнні было разгледжана пытанне ўдасканалення стратэгіі сыходу з рынку мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў па прычыне банкруцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ