Каментарый Медыякарпарацыі Кітая: Правядзенне Алімпіяды ў вызначаны тэрмін дазволіць “уключыцца” ў зімовыя віды спорту і ўнесці ўклад у развіццё сусветнага спорту

2021-02-04 17:47:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

4 лютага пачнецца адваротны адлік да правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне. У ходзе тэлефоннай размовы з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам старшыня КНР Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што Кітай своечасова завершыць арганізацыйную працу, найлепшым чынам падрыхтуецца да Алімпіяды, каб забяспечыць яе поўны поспех.

У мінулым годзе пандэмія стала сур'ёзным ударам для развіцця алімпійскага руху, у выніку чаго шматлікія міжнародныя спаборніцтвы давялося адкласці. Менавіта таму ў многіх узнікаюць сумневы наконт пекінскай зімовай Алімпіяды.

У студзені старшыня КНР праінспектаваў падрыхтоўчую работу да зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года. Увага кітайскага лідара да працэсу падрыхтоўкі і яго абяцанне правесці Алімпіяду ў тэрмін усялілі надзею на нармальнае правядзенне гэтай найважнейшай міжнароднай спартыўнай падзеі. Кітай паабяцаў правесці Алімпіяду ў тэрмін, зыходзячы з наступных аспектаў: краіна дасягнула вялікіх поспехаў у супрацьэпідэмічнай дзейнасці і першай аднавіла сваю эканоміку.

На сапраўдны момант будаўніцтва і рэканструкцыя ўсіх 12 спаборніцкіх аб'ектаў завершана. У іх пераліку -- Нацыянальны цэнтр па скачках на лыжах з трампліна, Цэнтр канькабежнага спорту, іншыя аб'екты. Цалкам адкрыты рух па высакахуткаснай чыгуначнай лініі Пекін-Чжанцзякоу.

У канцы 2020 года Аргкамітэт зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне падпісаў дамовы з 38 кампаніямі-спонсарамі. У розных зонах спаборніцтваў распрацаваны планы па ўмацаванні прафесійных навыкаў абслуговага персаналу Гульняў, уключаючы павышэнне ўзроўню лыжнай падрыхтоўкі і веды замежных моў.

Каб звесці да мінімуму рызыку заражэння каранавірусам, Кітай паабяцаў забяспечыць бяспечную арганізацыю спаборніцтваў. Высока ацаніўшы паспяховае правядзенне Алімпіяды-2008 у Пекіне, кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва выказаў упэўненасць, што зімовыя Алімпійскія гульні ў наступным годзе пакажуць такі ж высокі ўзровень, як і ў 2008 годзе.

Правядзенне Алімпіяды дасць магчымасць не толькі рэалізаваць заклік да 300 мільёнаў кітайцаў актыўна ўключыцца ў зімовыя віды спорту, але і ўнесці ўклад у развіццё сусветнага спорту, а таксама стане наглядным прыкладам рэалізацыі канцэпцыі супольнасці адзінага лёсу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ