Кітай стаў найбуйнейшым гандлёвым партнёрам ЕС у 2020 годзе

2021-02-16 16:04:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай стаў галоўным гандлёвым партнёрам ЕС у 2020 годзе. Нягледзячы на пандэмію каронавіруса новага тыпу аб'ёмы экспарту і імпарту выраслі. Пра гэта ў панядзелак паведаміў Еўрастат.

Паводле даных статыстычнай службы ЕС, імпарт ЕС з Кітая ў 2020 годзе павялічыўся на 5,6 % у параўнанні з папярэднім годам і склаў 383,5 млрд еўра, экспарт узрос на 2,2 %, дасягнуўшы 202,5 млрд еўра.

Разам з гэтым у гандлі таварамі з ЗША, якія да пачатку 2020 года ўзначальвалі спіс гандлёвых партнёраў ЕС, быў зафіксаваны істотны спад па абодвух напрамках.

У снежні 2020 года аб'ём гандлю ЕС з астатнімі краінамі свету павялічыўся на 6,6 млрд еўра ў параўнанні з тым жа месяцам 2019 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ