Кітай павіншаваў Н. Аконджа-Івеалу з прызначэннем на пасаду генеральнага дырэктара СГА

2021-02-16 16:05:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай павіншаваў нігерыйку Нгозі Аконджа-Івеалу з сённяшнім прызначэннем новым генеральным дырэктарам Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА /.

"Кітай цалкам давярае прызначэнню Н. Аконджа-Івеалы на пасаду генеральнага дырэктара СГА", - гаворыцца ў заяве Міністэрства камерцыі КНР.

Як адзначаецца, Н. Аконджа-Івеала, якая стала першай жанчынай і першым прадстаўніком Афрыкі на чале СГА, доўгі час займалася пытаннямі скарачэння маштабаў галечы ў краінах, якія развіваюцца, а таксама працай у галіне вакцын і аховы здароўя. Яна мае багаты вопыт кіравання дзейнасцю міжнародных арганізацый. Прызначэнне яе на гэты пост адпавядае ўсеагульным чаканням.

Нягледзячы на пандэмію COVID-19 і іншыя выклікі, з якімі сутыкнулася шматбаковая гандлёвая сістэма, Кітай цалкам упэўнены ў Н. Аконджа-Івеале на пасадзе генеральнага дырэктара СГА і спадзяецца, што пад яе кіраўніцтвам арганізацыя ў самы кароткі тэрмін адновіць свае нармальныя функцыі і будзе гуляць больш прыкметную ролю ў супрацьэпідэмічным супрацоўніцтве і працэсе аднаўлення эканомікі.

Як вынікае з заявы міністэрства, Кітай разлічвае, што Н. Аконджа-Івеала дапаможа дамагчыся пазітыўных вынікаў падчас 12-й міністэрскай канферэнцыі СГА, будзе садзейнічаць яе неабходнаму рэфармаванню, адстойваць і павышаць аўтарытэт і эфектыўнасць шматбаковай гандлёвай сістэмы.

У заяве таксама сказана, што Кітай, будучы адказнай буйной дзяржавай, што развіваецца, мае намер рашуча падтрымліваць шматбаковую гандлёвую сістэму, прымаць актыўны ўдзел у рэформах СГА і аказваць падтрымку рабоце генеральнага дырэктара арганізацыі, каб дапамагчы СГА ўнесці яшчэ большы ўклад у паляпшэнне глабальнага кіравання і павышэнне дабрабыту людзей ва ўсім свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ