Стабільны рост грузаабароту зафіксаваны ў партах Кітая ў 2020 годзе

2021-02-16 16:11:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У мінулым годзе ў партах Кітая быў зафіксаваны стабільны рост грузаабароту, нягледзячы на ўплыў эпідэміі новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19, паказалі даныя Міністэрства транспарту КНР.

У 2020 годзе грузаабарот у партах краіны вырас на 4,3 % супраць паказчыка 2019 года і склаў 14,55 млрд тон, сведчаць даныя міністэрства.

У прыватнасці, знешнегандлёвы грузапаток склаў 4,5 мільярда тон, павялічыўшыся на 4 % у гадавым вылічэнні, а грузаабарот у рамках унутранага гандлю вырас на 4,4 % у параўнанні з тым жа паказчыкам 2019 года да 10,05 млрд тон.

У 2020 годзе аб'ём кантэйнернага грузаабароту ў партах краіны склаў 260 млн дваццаціфутавых эквівалентаў, што на 1,2 % больш, чым у 2019 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ