Культурная індустрыя Кітая аднавіла даходы па выніках 2020 года

2021-02-16 17:46:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У 2020 годзе ў культурнай індустрыі Кітая назіраўся рост даходаў на фоне поспехаў у стрымліванні эпідэміі COVID-19 і паступовага аднаўлення эканамічнай моцы краіны, сведчаць афіцыйныя даныя.

Па выніках 2020 года сукупны даходы кампаній, занятых у культурай індустрыі, склалі 9,85 трлн юаней (каля 1,53 трлн долараў ЗША), павялічыўшыся на 2,2 % у гадавым вымярэнні, паказваюць звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР.

Паказчыкі выправіліся пасля падзення на 0,6 % у перыяд са студзеня па верасень папярэдняга года і вярнуліся на станоўчую траекторыю росту, адзначылі ў ДСУ.

Што тычыцца падсектараў галіны, у мінулым годзе даходы сфер навін і інфармацыйных паслуг, а таксама паслуг крэатыўнага дызайну прадэманстравалі двухзначны рост, павялічыўшыся, адпаведна, на 18 і 11,1 % у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Даходы прадпрыемстваў, якія ўкараняюць новую бізнес-мадэль "Інтэрнэт плюс культура", выраслі на 22,1 % у гадавым вылічэнні, што на 0,2 п.п. вышэй за паказчыкі першых трох кварталаў 2020 года, дадалі ў ДСУ.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ