Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1" здзейсніў арбітальную карэкцыю вакол Марса

2021-02-16 18:18:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі марсіянскі зонд "Цяньвэнь-1", першы касмічны апарат краіны для даследавання іншай планеты, у панядзелак здзейсніў арбітальную карэкцыю вакол Марса.

У 17:00 па пекінскім часе быў запалены рухавік магутнасцю 3000N, каб забяспечыць праходжанне траекторыі зонда праз палюсы Марса. Перыярэон, бліжэйшая да Марса кропка арбіты, быў скарэкціраваны да 265 км, паведаміла Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне / CNSA /.

Касмічны апарат выканае яшчэ некалькі арбітальных карэкцый, каб выйсці на парковачную арбіту, паведамілі ў CNSA.

Зонд, які складаецца з арбітальнага апарата, пасадачнага модуля і марсахода, паспяхова выйшаў на арбіту Марса 10 лютага, пасля амаль сямімесячнага палёту з Зямлі.

Мяркуецца, што пасадачны модуль з марсаходам прызямліцца на Марсе ў траўні або чэрвені. Кітайскія касмічныя інжынеры і навукоўцы выбралі ў якасці патэнцыйнай зоны пасадкі адносна роўны раён у паўднёвай частцы раўніны Утопія. Марсаход будзе выпушчаны пасля пасадкі для правядзення навуковых даследаванняў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ