Палітыка "Заставацца на месцах на перыяд святочных вакацый" садзейнічае спажыванню ў Шанхаі

2021-02-19 11:36:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рознічныя гандляры і ўладальнікі рэстаранаў у Шанхаі адзначылі рэзкі рост продажаў падчас вакацый з нагоды свята Вясны (Чуньцзе, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары), паколькі гарадская адміністрацыя рэкамендавала жыхарам не пакідаць горад падчас святочных вакацый, каб блакаваць распаўсюджванне COVID-19.

Паводле даных гарадскога камітэта камерцыі, выручка ад продажаў 390 буйных рознічных узорных прадпрыемстваў горада дасягнула 7,61 млрд юаняў (каля 1,18 млрд долараў) што ў 2,2 разы больш, чым было атрымана ў час такіх святочных вакацый у 2020 годзе.

Выручка ад продажаў 107 вядучых узорных прадпрыемстваў у сферы грамадскага харчавання і напояў за той жа перыяд дасягнула 29,33 млн юаняў, што на 79 працэнтаў больш, чым годам раней.

Сёлета канікулы з нагоды свята Вясны доўжыліся з 11 па 17 лютага.

З 11 па 16 лютага колькасць наведвальнікаў гарадскіх кінатэатраў дасягнула 5,21 млн чалавек, што ў 2,2 разы больш, чым падчас свята Вясны ў 2019 годзе, сведчаць даныя папулярнай кітайскай платформы па продажы білетаў і аналізу даных фільмаў "Мааянь".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ