Анлайн-транзакцыі праз China UnionPay дасягнулі рэкорднага ўзроўню ў святочныя дні

2021-02-19 11:41:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі гігант аплатных паслуг China UnionPay зафіксаваў рэкордна высокі ўзровень анлайн-транзакцый за час тыднёвых вакацыяў з нагоды свята Вясны (Новага года па месяцовым календары), якія скончыліся 17 лютага.

У перыяд з 11 па 17 лютага аб'ём анлайн-транзакцый праз аплатную сістэму China UnionPay дасягнуў 1,38 трлн юаняў (каля 213,3 млрд долараў ЗША), што на 4,8 % больш, чым годам раней.

У час канікул асноўнымі артыкуламі спажывецкіх расходаў сталі выдаткі на харчаванне, шопінг, вандроўкі і забавы. У прыватнасці, плацяжы за квіткі ў кіно выраслі на 337,7 % у параўнанні з тыднем да свята Вясны.

Касавыя зборы ў Кітаі дасягнулі рэкорднага ўзроўню у 7,8 млрд юаняў, перасягнуўшы максімальныя паказчыкі святочнага перыяду ў папярэднія гады.

Паколькі многія людзі ў адказ на заклік ўрада засталіся на свята Вясны ў месцах пражывання ці працы, доля лакальных транзакцый праз аплатную сістэму China UnionPay павялічылася на 13,6 працэнтнага пункта ў параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам.

Што тычыцца трансгранічнага спажывання, у Аамэне за дадзены перыяд аб'ём транзакцый па картах UnionPay, выпушчаных у мацерыковай частцы Кітая, павялічыўся больш чым на 35 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

China UnionPay з'яўляецца найбуйнейшай у краіне сістэмай апрацоўкі плацяжоў банкаўскімі картамі, а карты UnionPay прымаюцца больш чым у 170 краінах і рэгіёнах па ўсім свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ