Асноўныя прадпрыемствы рознічнага гандлю і грамадскага харчавання ў Пекіне зрабілі справаздачу аб значным росце продажаў у дні свята Вясны

2021-02-19 11:45:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сто вядучых прадпрыемстваў рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, а таксама платформаў электроннай камерцыі ў Пекіне паведамілі пра рост продажаў на 43,1 % у гадавым вылічэнні ў дні свята Вясны (Чуньцзе, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары). Такія даныя Пекінскага ўпраўлення камерцыі.

У прыватнасці, афлайн-продажы рытэйлераў і прадпрыемстваў грамадскага харчавання выраслі на 59,5 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, заявілі ў ведамстве.

Ва ўпраўленні патлумачылі рост паказчыка адносна нізкім узроўнем продажаў за аналагічны перыяд мінулага года, калі краіна моцна пацярпела ад успышкі эпідэміі COVID-19, а таксама рэзкім павелічэннем колькасці людзей, якія вырашылі правесці канікулы сёлета ў Пекіне.

Свята Вясны, якое ў гэтым годзе выпала на 12 лютага, традыцыйна з'яўляецца важным часам для сямейных сустрэч у Кітаі. Але сёлета адміністрацыі многіх раёнаў па ўсёй краіне звярнуліся да жыхароў і рабочых-мігрантаў з просьбай адзначыць свята ў месцах пастаяннага пражывання і працы для зніжэння пасажырапатоку і стрымлівання распаўсюджвання COVID-19.

Іншыя даныя паказваюць, што падчас святочных вакацый у 22 галоўных гандлёвых зонах Пекіна штодзённы паток наведвальнікаў павялічыўся прыкладна на 90 працэнтаў у гадавым вылічэнні, дадалі ва ўпраўленні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ