821 млрд юаняў - вынік спажывецкай актыўнасці ў Кітаі падчас святочнага тыдня

2021-02-19 14:44:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Хутка праляцеў «Залаты тыдзень» Новага года па месяцовым календары --- свята Вясны. Па самых свежых даных статыстыкі, спажывецкая здольнасьць падчас святаў паказала выдатны вынік --- больш за 800 млрд юаняў.

Паводле даных, апублікаваных Мінкамерцыі КНР 17 лютага, у перыяд святочных вакацый абарот рознічнага продажу і кампаній кейтэрынгу ў Кітаі склаў 821 млрд юаняў, што на 28.7% больш, чым у мінулым годзе. Гэта ж азнаменавала паспяховы пачатак аднаўлення спажывецкага рынку ў краіне.

Варта адзначыць шэраг прыкметных момантаў, якія паўплывалі на гэты поспех. Па-першае, амаль усе платформы продажу аднадушна абвясцілі свой дэвіз: «Мы працуем у святочныя дні, як звычайна». Як афлайнавы, так і анлайнавы бізнэс засталіся ажыўленымі. За першыя 6 дзён канікул абарот анлайнавага рознічнага гандлю ў краіне перавысіў 120 млрд юаняў. Абарот продажу анлайнавага бізнесу кейтэрынгу павысіўся на 135% у параўнанні з паказчыкамі аналагічнага перыяду мінулага года. Аб'ём заказаў навагодняга стала павялічыўся на 54.9% у параўнанні з паказчыкам «Залатога тыдня» папярэдняга свята Вясны. А колькасць даставак за першыя 6 дзён канікул свята Чуньцзе наблізілася да 480 млн, што ў 3 разы больш, чым у мінулым годзе. Акрамя таго, за 7 «залатых дзён» кінатэатры сустрэлі 160 млн гледачоў, а разам з імі рэкордныя касавыя зборы --- 8 млрд юаняў.

У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19 сёлета некалькі соцень мільёнаў кітайцаў вырашылі сустракаць Новы год на працоўных месцах, адмовіўшыся ад падарожжа дадому.

Акрамя таго, сёлета падчас свята Вясны адбыліся новыя змены ў спажыванні. Паводле справаздачы Alibaba, людзі, якія нарадзіліся ў 90-х г. мінулага стагоддзя і 00-х г., больш ахвотна купляюць брэндавыя тавары і разумныя прадукты ў якасці навагодніх падарункаў. Тэмпы росту продажаў высокатэхналагічных тавараў, такіх як робаты, што чысцяць хату, і робаты для мыцця вокнаў, павялічыліся адпаведна на 100% і 300% у гадавым вылічэнні, продажы машын, якія мыюць падлогу, выраслі ў 18 разоў.

У 2020 годзе, нягледзячы на наступствы эпідэміі COVID-19, доля выдаткаў кітайцаў на канчатковае спажыванне заняла 54,3% ад агульнага аб'ёму ВУП, што з'яўляецца самым высокім узроўнем за апошнія гады. Квітнеючае спажыванне падчас свята Вясны ў 2021 годзе яшчэ раз сведчыць аб велізарных маштабах спажывецкага рынку Кітая, які мае вялікі патэнцыял.

Morgan Stanley нядаўна апублікаваў справаздачу, у якой прагназуецца, што сярэднегадавыя тэмпы росту спажывання кітайцаў у бліжэйшыя дзесяць гадоў складуць 7,9%, гэта будзе "самым высокім узроўнем у свеце."

Бум на спажывецкім рынку Кітая з'яўляецца добрай навіной для сусветнай эканомікі. Паколькі кітайскія спажыўцы імкнуцца набываць больш высакаякасныя тавары, іх попыт на імпартную прадукцыю таксама расце. Што да глабальных прадпрыемстваў, калі яны разбіраюцца ў кітайскім рынку і перавагах кітайскіх спажыўцоў, то ўбачаць, што кітайскі рынак - гэта рэальны глабальны рынак, які мае жыццёвыя сілы і шматлікія магчымасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ